Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лістапада 2025, 15:08

Лукашэнка - людзям: працуйце на сваёй зямлі, жабракамі не былі і не будзем

6 лістапада, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян працаваць на сваёй зямлі. Аб гэтым ён заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры цераз раку Прыпяць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працуйце на сваёй зямлі. Жабракамі не былі і не будзем", - заклікаў беларускі лідар.

Што датычыцца выезду грамадзян на заработкі ў тыя ці іншыя краіны, Прэзідэнт адзначыў, што гэта ніхто забараняць не будзе, але будуць прыняты рашэнні адносна бясплатнага доступу да тых ці іншых сацыяльных паслуг.

"У нас у Польшчу выехала 10-12 тыс. чалавек. Хоць, гавораць, мільён выехала. Не важна колькі. А зубы прыехаць лячыць яны едуць у Гродна. А чаму? Таму, што тут бясплатна. Бясплатна нічога не бывае. Гэта бюджэт - дзяржава плаціць за вас. Таму і тут будзе прынята рашэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У тым ліку і ў Расіі цяпер ёсць запатрабаванасць у працоўных рэсурсах, і частка людзей могуць паехаць на заработкі туды.

"Паехаў, ты шукаеш добрае месца, дзе зарабіць, - правільна, перашкаджаць не будзем. Асабліва калі ты едзеш у Расію. Але ты, атрымаўшы добрыя грошы, сюды прыедзь, заплаці. Мы табе вырвем і зуб, што хочаш. Але толькі за твой кошт", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы публічна папярэдзіў начальнікаў, што людзям трэба плаціць нармальную зарплату: "Якое б у вас ні было прадпрыемства - стратнае, закінутае - памрыце, але людзям зарплату заплаціце. Гэта - галоўнае. Калі мы не будзем плаціць нармальную зарплату - мы будзем страчваць людзей".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі