Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2022, 13:02

Лукашэнка: людзі ўбачылі, што могуць страціць

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае пазітыўную дынаміку ў плане дысцыпліны і арганізацыі веснавых палявых работ. Аб гэтым ён заявіў, узгадняючы на пасады новых старшынь райвыканкамаў і намеснікаў кіраўнікоў аблвыканкамаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ раз падкрэсліваю: дысцыпліна і яшчэ раз дысцыпліна! Я гляджу: паднаціснулі з восені мінулага года, груба кажучы, гайкі падкруцілі і, нягледзячы на ўмовы надвор'я (усё ж такі, на шчасце, добрыя дажджы праходзяць, але яны стрымліваюць крыху пасяўную кампанію), працуюць як ніколі людзі. А чаму? Арганізацыя. Людзі ўбачылі, што могуць страціць. Там вайна, там рух нейкі на заходніх граніцах і іншае. І людзі зразумелі, што лепш крыху ўпірацца і працаваць, даваць вынік, чым мы атрымаем сур'ёзныя праблемы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб арганізацыі, і Прэзідэнт ставіць задачу гэты ўзровень падтрымліваць. "Будзе арганізацыя і дысцыпліна - мы вырашым усе пытанні. Тым больш аграрны комплекс. Прадукты харчавання патрэбны, без іх нікуды, яны даражэюць пастаянна. Выкарыстоўвайце гэты момант".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі