Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 13:40

Лукашэнка: людзі ў глыбінцы павінны мець камфортныя ўмовы для жыцця, не горшыя, чым у гарадах

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Людзі ў глыбінцы павінны мець камфортныя ўмовы для жыцця, не горшыя, чым у гарадах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне заканчваецца трылогія "Малой радзімы". "Трэба сказаць, мы нямала зрабілі. Але пачатую работу абавязкова завершым. Аграгарадкі давядзём да ўзорнага парадку. Вёскі, якія былі цэнтрамі сельскагаспадарчых калгасаў, саўгасаў у асноўнай масе ў нядрэнным стане. Засталіся безгаспадарныя лапікі, як я іх называю, землі ў вёсках і на хутарах. Ужо да канца гэтага года прымем рашэнне: кінутыя дамы і сядзібы будзем прадаваць людзям па простых, зразумелых правілах і прымальных цэнах. Недзе - проста за сімвалічную плату", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі лідар звярнуў увагу, што задача дзяржавы - стварыць інфраструктуру. "Людзі ў глыбінцы павінны мець камфортныя ўмовы для жыцця, не горшыя, чым у гарадах. Вось і ўся рэгіянальная палітыка! І не трэба нічога выдумляць і не трэба слухаць простую, звычайную пастаянную балбатню апанентаў улады, што некаму на месцах не хапае паўнамоцтваў, што ўсе рэгіянальныя праблемы вырашаць мясцовыя выбары, якія дадуць нейкую міфічную свабоду бізнесу. Мы гэта праходзілі ўжо", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі