Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2020, 16:14

Лукашэнка: людзі нашы малайцы

5 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае меры засцярогі, прынятыя грамадзянамі ва ўмовах эпідсітуацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт пахваліў насельніцтва за тое, што ў цяперашні перыяд людзі самастойна стараюцца прыняць меры, каб паберагчы здароўе. "Ёсць у мяне невялікія прэтэнзіі, але толькі невялікія. Людзі нашы малайцы. Куды трэба схадзіць, сходзяць - у магазін, аптэку, на работу, вучобу. Прыйшлі, адпачылі, падыхалі свежым паветрам, ляглі спаць. Старыя - тыя наогул проста малайцы. І мы нікога не "цкавалі", мы ім проста сказалі, да чаго гэта можа прывесці. Таму вось наш стыль, наша сістэма барацьбы з каранавірусам. І не толькі з ім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў, што пакуль з уражальнай дакладнасцю здзяйсняецца прагноз, дадзены раней беларускімі спецыялістамі: "Дай бог, каб нам прайсці гэты перыяд так, як мы спрагназавалі. Мы цяпер залезлі наверх. Крыху ўпалі. І дай бог, каб было так, мы спакойна праз месяц скончым гэту эпапею".

"Глядзіце за сабой, глядзіце за сваімі сем'ямі, каб не страціць работу, каб нейкі даход быў. Каб мы перажылі, пакуль увесь свет, эканоміка спыніліся", - даў параду кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо многія краіны паступова адмяняюць каранцінныя мерапрыемствы, нягледзячы на тое, што праблема з каранавірусам і гібеллю людзей канчаткова не знята. "Закрыцца прасцей. А вось адкрыцца, каб людзі выйшлі, і другая хваля эпідэміі не накрыла, - гэта пытанне, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму пакуль я не бачу, у чым мы не маем рацыю. Можа, у нечым не маем рацыю. Можа, мы яшчэ не ўсё бачым. Пройдзе час - ацэнім сітуацыю, зробім адпаведныя высновы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі