Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 кастрычніка 2020, 14:43

Лукашэнка: любая вайна пачнецца знутры, яе так і рыхтавалі ў нас

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае асаблівасці вядзення сучаснай вайны, якая, як правіла, пачынаецца не са знешняй агрэсіі, а з расхіствання дзяржавы знутры. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу, каб не толькі прысутныя сёння супрацоўнікі ўнутраных спраў, але і армія зразумела, што вайна - гэта не тая вайна, якая была, што яна пачыналася са знешняй агрэсіі. Любая вайна пачнецца знутры. Яе так і рыхтавалі ў нас. Таму ўсе павінны разумець, што мы мабілізуем усё, што ў нас ёсць для таго, каб абараніць сваю краіну, сваю зямлю і свае сем'і, сваіх дзяцей. Я хачу, каб вы гэта разумелі", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым нагадаў аб сітуацыі на заходніх рубяжах, калі давялося прымаць рашэнне аб дадатковай перакідцы туды войскаў. "У нас неспакойна на захадзе. Тое, што мне Майкл Пампеа (дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа, які ў час нядаўняй тэлефоннай размовы запэўніў Прэзідэнта Беларусі, што ні ад НАТА, ні ад Польшчы і Літвы не варта апасацца ваеннай пагрозы. - Заўвага БЕЛТА) сказаў, гэта добра, я прыняў да ведама", - сказаў Прэзідэнт.

"Але яны ж варушацца там. Вы ж паглядзіце: як толькі пачалася ў нас заваруха... Віктар Хрэнін (міністр абароны Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) больш гэта ведае. Я яму кажу: неадкладна прыводзь армію да прытомнасці, неадкладна трэба падняць тыя часці, якія ў нас сёння боегатовы і якія сёння разгорнуты па поўнай праграме. І мы вымушаны былі вывесці палавіну арміі на заходнім напрамку. Уціхамірыліся, зразумелі, што мы жартаваць з імі не маем намеру", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі