Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 12:41

Лукашэнка: лідарства трэба заваёўваць учынкамі

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з піянерскім актывам адказаў на пытанне, як стаць лідарам і якія якасці трэба для гэтага мець, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы спыталі, якія якасці павінен мець лідар і ці трэба нарадзіцца з асаблівымі задаткамі, каб стаць лідарам.

"Мне здаецца, што ў вашым узросце не кожны хоча быць лідарам. І гэта якасць прыроджаная. Вось калі ты хочаш быць лідарам... А што азначае быць лідарам? Не проста верхаводзіць у школе, у класе, часам на галаве хадзіць па партах і гэтак далей, - вобразна выказаўся Аляксандр Лукашэнка. - Каб быць лідарам, ты павінен зарэкамендаваць сябе, узняць свой аўтарытэт у вачах равеснікаў. Быць лідарам - гэта так, каб за табой ішлі. Калі за табой не пойдуць, ну які ты лідар. Лідарства трэба заваяваць нейкімі ўчынкамі. Гэта важна".

Разам з тым чалавек павінен нарадзіцца з задаткамі лідара і развіваць іх па жыцці сваімі ўчынкамі, перакананы беларускі лідар. У сувязі з гэтым ён нагадаў аб сваім вядомым выразе: "Прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца".

"Задаткі ў Прэзідэнта павінны закладвацца пры нараджэнні. Калі ў цябе гэтага няма, ты будзеш Прэзідэнтам, будзеш дасведчаным, адукаваным, але ты не будзеш лідарам. Прэзідэнт павінен быць лідарам. Калі ён не лідар, ён слабы Прэзідэнт", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Каб быць лідарам, ты павінен шмат працаваць. Каб твае людзі побач (сказалі. - Заўвага БЕЛТА): так, мы за ім пойдзем. І ў вучобе, і працы - усюды ты павінен вызначацца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі