Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2018, 16:47

Лукашэнка лічыць важным прыцягваць неабыякавых мінчан да вырашэння праблем сталіцы

20 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным прыцягваць неабыякавых мінчан да вырашэння праблем сталіцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з актывам сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт канстатаваў, што ўзровень даверу насельніцтва мясцовай уладзе ў сталіцы - самы нізкі па краіне. Паводле яго слоў, для гэтага ёсць свае прычыны: з аднаго боку, большасць мінчан маюць крытычны погляд і высокія чаканні, з іншага - мясцовыя ўлады не гатовы апраўдваць гэтыя чаканні.

"Слаба падрыхтаваныя грамадскія абмеркаванні толькі ўзмацняюць нездаровы ажыятаж вакол тых ці іншых праектаў, праблем. Людзям неабходна расказваць аб планах па развіцці горада. Трэба актыўна прыцягваць неабыякавых грамадзян да вырашэння праблем горада", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта не запатрабуе вялікіх фінансавых затрат, але ўмацуе ўзровень даверу да ўлады. "Кожнаму работніку Мінскага гарвыканкама і адміністрацый горада трэба павярнуцца тварам да людзей, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Недапушчальна, калі чалавек не можа трапіць на прыём у свой гарвыканкам, калі нават радавы служачы выканаўчага органа ўлады паводзіць сябе як удзельны князёк. Яшчэ раз патрабую ад вас аб'явіць самую непрымірымую барацьбу з гэтымі негатыўнымі з'явамі, якія разлагаюць кіраўніцкі апарат".

Яшчэ адно важнае пытанне - работа са зваротамі грамадзян. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта не проста выкананне патрабаванняў заканадаўства.

"Трэцяя частка зваротаў на маё імя паступіла менавіта з горада-героя Мінска, а разам з Мінскай вобласцю - палова, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Своечасовае рэагаванне на ўзнікаючыя, на першы погляд, малазначныя, праблемы мае велізарнае значэнне. Калі не мы будзем кіраваць сітуацыяй, то яна будзе кіраваць намі. У лепшым выпадку зможам справіцца, але з пэўнымі стратамі для сябе, часам вельмі цяжкімі. У горшым - праблемамі будуць займацца іншыя. Паглядзіце, што сёння робіцца ў Францыі, багатай, развітой. Прычына - ва ўладзе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі