23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл і ўсіх суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта свята стала сімвалам пераемнасці гераізму і подзвігу воінаў многіх пакаленняў. "У гэты дзень мы ўспамінаем і дзякуем афіцэрам і салдатам Вялікай Айчыннай вайны, якія са зброяй у руках абаранялі родную зямлю, аддаём даніну павагі ветэранам Узброеных Сіл і воінам-афганцам, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак", - гаворыцца ў віншаванні.
"Сёння слаўныя ратныя традыцыі прадаўжае кожны, хто ў наш неспакойны час па закліку сэрца выбірае высакародную прафесію служыць Айчыне, кожны, хто гатовы стаць на абарону міру і незалежнасці Беларусі. Вы - прыклад сапраўднага патрыятызму, смеласці і доблесці", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Узброеныя Сілы і ў далейшым застануцца надзейным гарантам міру, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы. Ён пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - святам, якое стала сімвалам пераемнасці гераізму і подзвігу воінаў многіх пакаленняў.
У гэты дзень мы ўспамінаем і дзякуем афіцэрам і салдатам Вялікай Айчыннай вайны, якія са зброяй у руках абаранялі родную зямлю, аддаём даніну павагі ветэранам Узброеных Сіл і воінам-афганцам, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак.
Сёння слаўныя ратныя традыцыі прадаўжае кожны, хто ў наш неспакойны час па закліку сэрца выбірае высакародную прафесію служыць Айчыне, кожны, хто гатовы стаць на абарону міру і незалежнасці Беларусі. Вы - прыклад сапраўднага патрыятызму, смеласці і доблесці.
Упэўнены, што Узброеныя Сілы і ў далейшым застануцца надзейным гарантам міру, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!
Аляксандр Лукашэнка
23 лютага 2022 г.-0-