Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2020, 14:47

Лукашэнка лічыць справядлівай цану на расійскі газ для Беларусі "недзе да $90"

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры цяперашніх умовах на сусветным рынку энерганосьбітаў расійскі газ для Беларусі павінен каштаваць каля $90 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца прыроднага газу, сёння ў Еўропе (і гэта мне сказаў не наш міністр, а вялікі расійскі прадпрымальнік - з Сечыным (кіраўнік "Раснафты" Ігар Сечын. - Заўвага БЕЛТА) мы гаварылі, ён жа таксама газам займаецца) газ менш як $110. Гэта там - у Еўропе - на біржах. Значыць, у нас ён недзе да $90. Калі браць сусветную цану", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Так, там ёсць працяглыя, яшчэ нейкія кантракты. Але ж доўгатэрміновыя кантракты па газу заўсёды прывязваюцца да цаны на нафту. І калі адбыўся спад цаны на нафту, значыць, адбыўся спад цаны на прыродны газ. Таму $127 - сёння ўжо ў свеце такой цаны няма", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што гэта трэба мець на ўвазе. "І ты (звяртаючыся да Уладзіміра Сямашкі. - Заўвага БЕЛТА) лепш за мяне ведаеш гэта, як гэта лічыцца", - сказаў Прэзідэнт.

"Таму пазіцыя наша па нафце і па пастаўках прыроднага газу з Расіі, па цэнах абсалютна праяснілася. І ў гэтым напрамку мы павінны працаваць. І гэта ўсё кладзецца на цябе, хто б да цябе з міністраў ні прыязджаў", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, цана расійскага газу для Беларусі ў памеры $127 за 1 тыс. куб.м пры пастаўках у сакавіку-снежні бягучага года вызначана як базавы варыянт. Аб гэтым заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Дзмітрый Крутой, каменціруючы вынікі праведзеных 7 лютага ў Сочы перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. "У адносінах да Беларусі ў канчатковым выніку прэзідэнты дамовіліся, што ў 2020 годзе ўмовы будуць не горшыя, чым у 2019 годзе (у 2019 годзе цана на газ для Беларусі з'яўлялася фіксаванай і складала $127 за 1 тыс. куб.м на мяжы. - Заўвага БЕЛТА)", - заяўляў першы віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне БЕЛТА, ці азначае гэта, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2020 годзе будзе менавіта $127, Дзмітрый Крутой адзначыў, што гэта лічба "гучыць як базавая на сённяшні дзень у нашых перагаворах".

У студзені-лютым 2020 года расійскі газ у Беларусь таксама пастаўляецца па цане 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі