Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 14:28

Лукашэнка лічыць, што беларускіх ВНУ чакае жорсткая канкурэнцыя паміж сабой

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускіх ВНУ чакае жорсткая канкурэнцыя паміж сабой. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас паўсотні ўстаноў вышэйшай адукацыі - універсітэтаў, акадэмій, інстытутаў. У супастаўных па тэрыторыі і колькасці насельніцтва краінах (Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ізраіль) ВНУ ў 2-3 разы менш, чым у нас. Аб чым гэта сведчыць? Аб тым, што нам не пазбегнуць жорсткай канкурэнцыі сярод саміх устаноў у падрыхтоўцы неабходных для айчыннай эканомікі спецыялістаў", - сказаў Прэзідэнт.

"Будзьце на грэбені прагрэсу. Дасце краіне вучоных, інжынераў, канструктараў, іншых спецыялістаў, здольных ствараць новыя прадукты і тэхналогіі, - будзеце працаваць. Не - падпадзяце пад натуральны адбор", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі