Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2020, 15:15

Лукашэнка лічыць недапушчальным расколваць грамадства на фоне барацьбы з каранавірусам

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным расколваць грамадства на фоне барацьбы з каранавірусам. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывёў у якасці прыкладу ферму, якую наведаў у Смалявіцкім раёне. "Скажыце, як там на ўдалёнцы даіць кароў або выхадны аб'явіць? Гэта нерэальна, - сказаў Прэзідэнт. - А нехта будзе сядзець дома без работы, і ім зарплату захоўваць. Гэта што, справядліва? Мы расколваем грамадства. Гэтага рабіць нельга. Таму мы нікому нічога не забараняем, ні над кім не стаім. Але як дзяржава робім усё, каб людзей абараніць. І не толькі ў гэтым годзе. Так было заўсёды", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я малю бога, каб нам удалося пратрымацца так, як сёння. Хоць усе крычаць, што ў нас нешта так, не так... Дай бог, каб мы вось так пратрымаліся", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аналіз сітуацыі з пункту гледжання статыстыкі, адзначыў Прэзідэнт, чакаецца ў аўторак. "Пры гэтым псіхозе, што ў нас тут (нібыта. - Заўвага БЕЛТА) паміраюць і паміраюць, у нас ідзе агульны спад смярцей і агульны спад захваральнасці па лёгкіх", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова ён лічыць, што падзеі, якія адбываюцца, прымусілі ўсіх больш звяртаць увагі на гігіену. "Але самае галоўнае - мы ўзварухнулі ўсю сістэму аховы здароўя. Мы цяпер кантралюем і глядзім, як працуюць урачы. Яны не адкрываць і закрываць граніцы павінны, а лячыць людзей. Гэта справа ўрачоў. А дзяржава павінна дапамагаць людзям пераадольваць гэтыя цяжкія часы. Але, з майго пункту гледжання, катастрофы ў нас ніякай няма", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі