ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2022, 14:35

Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць работы па рамонце і мадэрнізацыі мясцовых дарог

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць работы па рамонце і мадэрнізацыі мясцовых дарог. Аб гэтым ён заявіў у час сустрэчы з работнікамі агракамбіната "Юбілейны" Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці будзе дзяржава ва ўмовах санкцый і далей падтрымліваць рэканструкцыю мясцовых дарог. "Не проста будзе. Мы павінны ўзмацніцца цяпер", - запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для гэтага ёсць усе магчымасці. Аснова асфальту - нафтапрадукт - бітум, а для Беларусі нафта ў дадзены момант даступна па цане ў параўнанні з сусветным узроўнем. Што датычыцца бетону для пакрыцця дарожнага палатна, то ў краіне таксама мадэрнізаваны адпаведныя вытворчасці, ёсць неабходныя магутнасці. "Таму чаму сёння не будаваць дарогі і не рамантаваць? Нам і будаваць іх няшмат трэба, нам трэба гэтыя ўтрымліваць. Мы прынялі праграму будаўніцтва і мадэрнізацыі мясцовых дарог. Мы не адстаём. Там тысячы кіламетраў дарог. Мадэрнізуем, аднаўляем. І няма ў нас прычыны, каб пад нейкімі санкцыямі згарнуць гэту работу, - заявіў Прэзідэнт. - Будзем рамантаваць. І асабліва мясцовыя дарогі. Ад раённага цэнтра да аграгарадка за пяцігодку ўсе дарогі павінны быць. Двухпалосныя, нам не трэба там аўтабаны, але ў добрым стане. І ад вобласці да ўсіх раёнаў дарогі павінны быць нармальныя".

Гаворачы пра санкцыі, кіраўнік дзяржавы адзначыў запатрабаванасць таго, што вырабляецца ў краіне: "Адзенне, прадукты харчавання, наша тэхніка... Мы не паспяваем выконваць заказы, якія нам паступаюць на прадпрыемствы. Вось і санкцыі... Таму не трэба перажываць. Нас душаць санкцыямі гадоў 20. Ну цяпер больш жорсткія санкцыі ўвялі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі