Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 ліпеня 2018, 14:44

Лукашэнка лічыць неабходным паскорыць стварэнне прамыслова-лагістычнага комплексу ў Аршанскім раёне

11 ліпеня, Аршанскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным паскорыць стварэнне мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў гарадскім пасёлку Балбасава Аршанскага раёна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта даручана ТАА "Брэміна груп". Тэрмін заканчэння ўсяго праекта намечаны на канец снежня 2023 года. Прамыслова-лагістычны комплекс будзе ўключаць у сябе аўтамабільны і чыгуначны тэрміналы, авіясектар, універсальныя індустрыяльныя модулі, прамысловую зону, шоу-румы і гасцініцу. Цяпер ТАА "Брэміна груп" ажыццяўляе будаўніцтва першай чаргі - аўтамабільнага тэрмінала са складскім будынкам і адміністрацыйна-бытавым корпусам для размяшчэння мытных і іншых дзяржаўных службаў. Першая чарга будзе завершана ў канцы 2018 года.

Як расказаў Прэзідэнту старшыня савета ўдзельнікаў "Брэміна груп" Аляксандр Зайцаў, прамыслова-лагістычны комплекс пачне работу яшчэ да свайго поўнага завяршэння, чакаецца поўная загрузка, пачынаючы з першага этапу рэалізацыі.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым заўважыў, што калі ў гэтым пытанні праглядаецца добрая магчымасць для бізнесу, то не трэба расцягваць тэрміны рэалізацыі наступных этапаў. "Калі бачыш, што ёсць бізнес, трэба паскорыцца. Я гатовы ў гэтым удзельнічаць, каб вы паскорыліся", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Зайцаў пацвердзіў, што ёсць добрая магчымасць для развіцця ўсіх складнікаў. Добрыя перспектывы праглядаюцца ў чыгуначным сегменце ў частцы транзіту кантэйнераў з Кітая ў Еўропу, шматабяцальны і авіяцыйны сектар. Работу па гэтых напрамках кампанія пачала ўжо, напрацоўваецца кліентура.

Што датычыцца авіяцыйнага кампанента, Аляксандр Зайцаў агучыў планы па стварэнні кветкавай біржы для работы праз яе на рынкі рэгіёна. Прадугледжваецца ажыццяўляць перавалку не толькі замежнай кветкавай прадукцыі, напрыклад з Эквадора, але і кветак айчынных цяплічных гаспадарак. Акрамя таго, апошнія гады значна вырас сектар паштовых інтэрнэт-заказаў. Гэты напрамак дзейнасці таксама плануецца развіваць у мультымадальным комплексе. "Задача такая, каб заняць ключавое месца для аказання лагістычных паслуг на тэрыторыі Беларусі і Цэнтральнай федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі", - сказаў ён.

Аляксандр Зайцаў адзначыў, што агульныя затраты на стварэнне комплексу ацэньваюцца прыкладна ў памеры $220 млн. Аднак размова не ідзе аб аднаразовым укладанні гэтых сродкаў. Па меры ўвядзення ў строй элементаў комплексу частка атрыманага прыбытку будзе інвесціравацца ў далейшае развіццё.

"Час спрасаваны і рынак зменлівы. Таму трэба хутчэй гэта зрабіць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я гатовы дапамагаць. Толькі трэба гэта хутчэй рабіць, каб людзям даць работу. Потым яшчэ трэба недзе з жыллём дапамагчы. Галоўнае ж - гэта людзі, а склады мы пабудуем. І мая мэта - каб мы тут атрымалі не толькі эфект для дзяржавы, але і рабочыя месцы, і жыллё для людзей".

Падрабязна абмяркоўвалася развіццё мясцовага аэрапорта, будаўніцтва і аснашчэнне сучаснай узлётна-пасадачнай паласы для патрэб не толькі транспартнай грузавой авіяцыі, але і бізнес-авіяцыі. "Тут трэба развіваць бізнес-авіяцыю і сховішчы для самалётаў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ў гэтым выпадку таксама даручыў паскорыцца з праектаваннем і выкананнем адпаведных работ. "Трэба правесці тыя работы, якія мы сёння можам, - сказаў ён. - Да 7 лістапада ўсе праектныя работы павінны быць завершаны - і малыя, і вялікія. Але пачынаць працаваць трэба цяпер".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі