Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2018, 15:20

Лукашэнка лічыць беларускую адукацыю канкурэнтаздольнай і запатрабаванай у свеце

19 кастрычніка, Гродна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць беларускую адукацыю канкурэнтаздольнай і запатрабаванай у свеце. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт лічыць, што часам існуючае меркаванне аб тым, што замежная вышэйшая адукацыя лепшая за беларускую, не апраўдана. "Добра там, дзе нас няма. Гэта не я прыдумаў. Гэта выпакутавана народам, - сказаў ён. - Гэта таму, каб вас туды зацягнуць, каб вы туды паехалі. А там не танна".

Гэты тэзіс пацвярджаецца тым, што ў беларускіх ВНУ навучаюцца сотні і тысячы замежных грамадзян. Напрыклад, шмат студэнтаў з Кітая. "У іх адукацыйныя цэнтры, багацейшая краіна, але вучацца ў нас. І выяўленчаму мастацтву, медыцыне, і па іншых напрамках. Хоць узровень развіцця ў іх найвышэйшы", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што калі па заходніх рэйтынгах беларускія ВНУ могуць займаць апошнія пазіцыі з ліку лепшых, то, напрыклад, па кітайскіх яны знаходзяцца ў пачатку аналагічных рэйтынгаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што такая расстаноўка пазіцый у заходніх рэйтынгах у тым ліку накіравана на папулярызацыю іх адукацыйных паслуг. "Усё гэта палітыка. Трэба апусціць (іншых. - Заўвага БЕЛТА), а сябе прыпадняць. Гэта велізарныя грошы. Вы нават уявіць сабе не можаце, якую цану мае адукацыя", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка разам з тым падкрэсліў, што ў Беларусі гатовы і будуць пераймаць усё лепшае, што ёсць у адукацыі на Захадзе, але не слепа капіраваць. "Рэвалюцыі нам не патрэбны. Мы прайшлі ўжо ўсе гэтыя рэвалюцыі, асабліва ў адукацыі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама адзначыў, што беларускім ВНУ неабходна працаваць над развіццём вучэбна-лабараторнай базы, будаўніцтвам новых інтэрнатаў, у тым ліку для прыцягнення замежных студэнтаў і экспарту адукацыйных паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі