Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2021, 09:22

Лукашэнка: лічбавая трансфармацыя ўсіх сфер грамадства - адзін з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2021". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У сучасным свеце высокія тэхналогіі - важная рухаючая сіла развіцця эканомікі і паляпшэння якасці жыцця людзей. Лічбавая трансфармацыя ўсіх сфер сучаснага грамадства з'яўляецца адным з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У прывітанні гаворыцца: "ТІБО - гэта выдатная пляцоўка для развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, эфектыўнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў навуковых і дзелавых колаў. Выбудоўваючы адкрыты дыялог тут, вы ўдзельнічаеце ў працэсе фарміравання ідэй бліжэйшай будучыні".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў замежным гасцям форуму за прафесійны інтарэс і давер да нашай краіны, праяўленыя ў гэты няпросты для ўсяго свету час. "Актыўная работа прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзяржаў - членаў ЕАЭС, СНД і іншых міжнародных саюзаў дасць магчымасць умацаваць міжнароднае партнёрства ў ІТ-сферы і рэалізацыі лічбавага парадку дня", - выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў усім паспяховай працы, новых узаемавыгадных кантрактаў і прыемных уражанняў ад знаходжання ў цудоўным і гасцінным Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі