Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 студзеня 2022, 11:19

Лукашэнка: лічбавая сфера павінна не толькі паляпшаць быт людзей, але і павышаць іх дабрабыт

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лічбавая сфера павінна не толькі паляпшаць быт людзей, але і павышаць іх дабрабыт. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў, вынесеных на нараду, - праект указа, якім на базе існуючага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануецца стварыць новы дзяржаўны орган - Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў: "Тут не павінна быць гонкі, звязанай з нейкімі там моднымі плынямі. Калі штосьці мяняем, гэта павінны быць змяненні па сутнасці. І, самае галоўнае, гэтыя змяненні павінны быць запатрабаваны грамадствам, эканомікай".

"З аднаго боку, дзякуючы бурнаму развіццю лічбавых тэхналогій свет сапраўды стаў мяняцца вельмі хутка. І нам неабходна выкарыстоўваць усе перавагі гэтых працэсаў. З іншага - трэба памятаць і разумець, што дзяржава ў прыняцці рашэнняў па рэгуляванні гэтай сферы павінна працаваць на апярэджанне. Таму сёння ўважліва разгледзім гэта пытанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што, як яму дакладваюць, у Беларусі створана неабходная базавая інфраструктура: пабудавана развітая сетка перадачы даных, надзейныя цэнтры іх апрацоўкі і захоўвання, укаранёны сучасныя сродкі аховы інфармацыі.

"Відаць, гэтага недастаткова. Лічбавая сфера павінна не толькі паляпшаць быт людзей, але і праз высокаэфектыўныя вытворчасці павышаць іх дабрабыт. Больш увагі неабходна ўдзяляць лічбавізацыі рэальнага сектара эканомікі, забеспячэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў", - заявіў беларускі лідар.

Ён папрасіў далажыць, як рэалізацыя прапануемага ўказа будзе садзейнічаць якасным змяненням у жыцці грамадзян і развіццю краіны, наколькі гэта ўсё запатрабавана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі