Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 снежня 2022, 17:50

Лукашэнка: лепшыя традыцыі нашых продкаў жывуць у кожным новым пакаленні беларусаў

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя традыцыі нашых самых старажытных продкаў жывуць у кожным новым пакаленні беларусаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, у нашай гісторыі было шмат пераломных падзей - і драматычных, і лёсавызначальных. У адыходзячым годзе да іх была прыкавана ўся ўвага экспертаў, журналістаў, палітыкаў, усіх людзей Беларусі. Абмяркоўвалі, спрачаліся, аднаўлялі гістарычную справядлівасць. Але сённяшні вечар мы прысвячаем нашай культурнай спадчыне, створанай нашымі продкамі, нягледзячы на войны, нягоды і іншыя выпрабаванні. Іх было нямала", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гэты баль, заявіў Прэзідэнт, прысвечаны стваральнай прыгажосці, якая ў цяжкія часы давала надзею на будучыню. "Мы бачым яе ў архітэктурных, літаратурных творах, жывапісных і музычных шэдэўрах, у той жа бальнай традыцыі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - За гады нашай незалежнасці, а інакш кажучы, за той час, пакуль вы раслі і сталелі, шмат зроблена, каб захаваць помнікі нашага старадаўняга і сучаснага мастацтва, памяць нашых землякоў, якія заслужылі сусветнае прызнанне працай і талентам".

"Нам сапраўды ёсць чым і кім ганарыцца. Вы дастойна прадаўжаеце нашу надзвычайна багатую і яркую гісторыю. Прадаўжаеце поспехамі ў вучобе, творчасці, у спорце. Многія знаходзяць час для валанцёрскай дзейнасці. Па закліку сэрца, абсалютна бескарысліва вы дапамагаеце дзецям, якія засталіся без бацькоў, адзінокім пажылым людзям, інвалідам. А нехта клапоціцца аб братах нашых меншых. Усё гэта сведчыць аб тым, што лепшыя традыцыі нашых самых старажытных продкаў, якія ніколі не пакідалі ў бядзе сваіх блізкіх, жывуць у кожным новым пакаленні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі