Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 14:26

Лукашэнка: лепшай формы забеспячэння дзяржзаказу, чым мэтавы набор, не прыдумана

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што практыка мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ сябе абсалютна апраўдала. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе добра ведаюць, што лепшай формы забеспячэння дзяржзаказу, чым мэтавы набор, на сённяшні дзень не прыдумана. Такая форма работы сябе абсалютна апраўдала", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, ёсць даручэнне кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, галін эканомікі пашырыць гэту форму работы. "Тым больш што праблем з выбарам ВНУ для падрыхтоўкі кадраў у заказчыкаў сапраўды быць не павінна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі