ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 15:24

Лукашэнка: лепш я з вас цяпер запатрабую, чым заўтра дам вінтоўку і пашлю на фронт

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае прыярытэт эканомікі ў забеспячэнні ўстойлівасці і бяспекі краіны. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, з чаго пачаліся праблемы ва Украіне: "Вы ж памятаеце, да вайны Украіны не было. Яе "разбэсцілі". Гэта вельмі багатая краіна. У іх было ўсё. І ў прамысловасці, і асабліва ў сельскай гаспадарцы. Чарназёмы і гэтак далей. Калі б гэта нам, мы лепш бы, чым Эміраты развіваліся. А пачалося ўсё з таго: кіруемасць страчана, рынак усё адрэгулюе, безгаловыя кіраўнікі... І пайшло-паехала. Карупцыя, хабар на ўсіх узроўнях, дзяльба ўласнасці, усё парэзалі, раздалі. Няма краіны. З гэтага ўсё пачалося. У гэтым асноўная прычына".

"А для таго каб знайсці вінаватых, пачалі: рускую мову, рускамоўнае насельніцтва душыць, цкаваць. Як у нас у час Шушкевіча, Пазняка. Нацыяналізм у нас жа таксама пачаў захлістваць краіну. А ў іх ужо захліснула. Зразумела, тады і суседзі глядзяць на цябе, паціраючы рукі. І іншае. Вось з чаго пачыналася", - падкрэсліў беларускі лідар.

Таму вельмі важна забяспечыць моцную эканоміку. У гэтым выпадку можна моцна не перажываць і за ваенную бяспеку, упэўнены Прэзідэнт. "Таму я заўсёды кажу: дайце эканоміку, дайце мне сацыяльна-эканамічнае становішча, і я з вас не буду патрабаваць за абарону. Гэта асабліва важна для вас. Вы ж бачыце, што адбываецца. Да вас шмат людзей прыехала, сваякоў там шмат", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму эканоміка, моц, адзінства людзей - яны не дазволяць развязаць вайну. Вось таму я з вас так жорстка і патрабую. Таму што лепш я з вас цяпер запатрабую, чым заўтра дам вінтоўку і пашлю на фронт", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі