Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2020, 11:21

Лукашэнка - Лаўрову: нашы сустрэчы заўсёды прадукцыйныя

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў прадукцыйнасць сустрэч з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы сустрэчы заўсёды прадукцыйныя, з майго пункту гледжання, прынамсі для мяне асабліва і для Беларусі, для нашай перш за ўсё знешняй палітыкі, таму што ёсць магчымасць, як вы часта гаворыце, зверыць гадзіннікі, і мы гэтым карыстаемся, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усё ж такі вам даводзіцца больш вярцецца на міжнароднай арэне, у гэтым шалёным свеце, і ваша пазіцыя, пункт гледжання для нас вельмі актуальны і пазнавальны".

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў знаходзіцца ў Мінску з рабочым візітам. Прайшла ўжо яго сустрэча з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем. Сёння адбудзецца сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Сярод пытанняў, якія будуць разгледжаны, - выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2020-2021 гады, уключаючы каардынацыю дзеянняў у міжнародных арганізацыях, ЕАЭС, АДКБ, СНД. Будуць закрануты стан адносін з Еўрасаюзам, магчымасці ўдзелу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру, перспектывы фарміравання Вялікага еўразійскага партнёрства праз спалучэнне інтэграцыйных працэсаў, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне сумесных дакументаў, уключаючы план кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2021 год і пастанову калегій, у якой знойдзе адлюстраванне праблематыка дамоўленасцей па разгледжаных пытаннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі