Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2021, 21:12

Лукашэнка: крымінальная справа аб генацыдзе беларусаў здыме ўсе маскі і прад'явіць свету новыя факты

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крымінальная справа аб генацыдзе беларусаў здыме ўсе маскі і прад'явіць свету новыя факты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў час Вялікай Айчыннай вайны загінулі многія беларускія героі, якія пралілі кроў за свабоду і жыццё ў тым ліку і жыхароў еўрапейскіх краін. Толькі ў Польшчы палегла больш за 600 тыс. савецкіх салдат.

"Аказваецца, усё забыта. А мы доўгі час як быццам гаварылі з нашымі суседзямі на розных мовах. Прычым не толькі ў лінгвістычным сэнсе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Што ж, давядзецца перайсці на адзіную, зразумелую для ўсіх мову міжнароднага права. Крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа здыме ўсе маскі і прад'явіць свету новыя факты з імёнамі, архіўнымі фота- і відэадакументамі".

Паводле слоў Прэзідэнта, у беларускага боку ўжо ёсць факты аб датычнасці да генацыду некаторых асоб, якія пражываюць у заходніх краінах. "Мы звярнуліся, каб яны адказалі, каб яны былі выдадзены на тую зямлю, дзе яны ўчынялі свае злачынствы. Вы здагадваецеся, што ніхто іх нам не выдасць. Але гэта таксама факт", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Тым, хто сёння марыць аб рэваншы, хто прагне забраць і падзяліць Беларусь, скажу адно. Дзякуй, што падштурхнулі нас на тое, што даўно былі абавязаны зрабіць у імя справядлівасці і памяці ахвяр вайны. Мы паставім кропку ў пытанні гістарычнай праўды і адказнасці за злачынствы супраць чалавецтва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі