12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Захаду насуперак уласным інтарэсам разбураюць сістэму глабальнай бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Падзеі, якія сёння разгарнуліся вакол Беларусі і Расіі, патрабуюць вельмі вялікай пільнасці і канцэнтрацыі. Краінамі Захаду пры адкрытым дырыжорстве Злучаных Штатаў паслядоўна, метадычна і нават насуперак уласным нацыянальным інтарэсам, жаданням народаў разбураецца сістэма глабальнай бяспекі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў выніку такая мэтанакіраваная палітыка прывяла да ваеннага канфлікту ва Украіне.-0-