Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 21:32

Лукашэнка: краіну проста так на ганьбаванне не аддам, буду я на чале ўлады ці не

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ўлада - гэта не ануча, каб яе кідаць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вучыў марксізм-ленінізм, і дзядуля Ленін казаў: уладу нельга трымаць растапыранымі рукамі. Улада - гэта не цацка, гэта не ануча, як гэта было пасля распаду Савецкага Саюза. Варта было Гарбачову паварушыцца, і мы захавалі б краіну. Але на чале краіны вы ведаеце, хто быў. Гэта лішні раз даказвае, што ўлада - гэта не ануча. Яна валялася і аб яе выціралі ногі, - сказаў беларускі лідар. - Я будаваў гэту краіну так, як мог. І вы павінны разумець, што я яе проста так на ганьбаванне не аддам, буду я на чале ўлады ці не".

Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што да ўлады, зразумела, павінна прыходзіць новае пакаленне, і гэта павінен вызначыць народ на сумленных і адкрытых выбарах пасля адпрацоўкі неабходных законаў і Канстытуцыі. "Я разумею, што мы жывём у пераходны перыяд. Трэба зрабіць так, каб новае пакаленне прыйшло да ўлады. Гэта непазбежна. І народ павінен вызначыцца, хто ад новага пакалення прыйдзе ва ўладу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для гэтага будзе неабходна сумленна, адкрыта, шчыра, не здаваючы пазіцый, правесці адкрытыя выбары. "Народ павінен вызначыцца, чаго ён хоча. І будзе жалезны грамадскі дагавор, што сумленныя, адкрытыя (пад кантролем таго, хто там чаго хоча) выбары павінны быць законам для ўсіх. Калі толькі нехта тузанецца пасля гэтага, атрымае жорсткі адказ. І гэта мы, маё пакаленне палітыкаў, павінны забяспечыць беларускаму народу. У якой ролі будзе цяперашні Прэзідэнт тады і многія з вас - час пакажа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі