Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 чэрвеня 2021, 12:10

Лукашэнка: кожны рэгіён Беларусі павінен быць гатовы правесці мабілізацыю ў кароткі тэрмін

16 чэрвеня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Кожны рэгіён Беларусі павінен быць гатовы правесці мабілізацыю ў кароткі тэрмін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на забеспячэнне поўнай гатоўнасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абаронай і хуткай мабілізацыі сіл і сродкаў. "Нам самім на месцах, старшыням райвыканкамаў і аблвыканкамаў, трэба навучыцца ваяваць. Трэба ведаць свае аб'екты, якія вы будзеце ахоўваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Таксама кіраўнікі на месцах павінны забяспечыць хуткую мабілізацыю грамадзян, якія падпадаюць пад мабілізацыю. "Вы павінны ведаць, дзе яны знаходзяцца, каб не 5-6 месяцаў мы іх адмабілізоўвалі, а, калі патрэбна, паднялі па трывозе і на працягу сутак яны прыехалі да вас", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму забяспечанасці транспартнымі сродкамі ў час мабілізацыі. "Усе кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе гэта тэхніка сканцэнтравана, у мірны час павінны ведаць, што гэта тэхніка падлягае мабілізацыі", - адзначыў ён.

"Словам, у любы момант прыехалі, паднялі па трывозе, трое сутак - і ўсе на месцах, ахоўваюць тыя аб'екты, якія трэба тут ахоўваць, - падагульніў Аляксандр Лукашэнка. - Да гэтага ў краіне ўсе павінны рыхтавацца пасля сённяшняга мерапрыемства. Адна з мэт сустрэчы - даць сігнал на месцы, каб яны такім жа чынам у кожнай зоне (у нас іх 7), у кожным раёне былі гатовы адмабілізавацца ў той тэрмін, у які будзе прынята рашэнне Прэзідэнтам. Каб усе пачулі адсюль, з гэтага кабінета, сігнал да таго, што ўсе павінны быць гатовы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі