Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2021, 13:12

Лукашэнка: кожны губернатар павінен "падарыць" беларускаму народу значны інвестпраект

24 чэрвеня, Свіслацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Кожны губернатар павінен "падарыць" беларускаму народу значны інвестыцыйны праект. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб перспектывах развіцця Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў, што перад урадам і губернатарамі пастаўлена задача вызначыцца з кропкамі росту як у раёнах, так і ў цэлым па абласцях. "Гэта значыць, кожны губернатар павінен дастаць і пакласці народу "ў падарунак" значны інвестыцыйны праект на працягу пяці гадоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У Гродзенскай вобласці намечана будаўніцтва новага азотнага камбіната. Але гэты праект па сваіх маштабах і значэнні кіраўнік дзяржавы назваў хутчэй агульнарэспубліканскім. "Гэта будзе значны праект, але губернатар павінен падумаць пра яшчэ адзін, сярэдні праект, менавіта асабісты, можна сказаць, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Старшыні райвыканкамаў павінны падумаць, што яны пакінуць пасля сябе, аб'ект, якім вы будзеце ганарыцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі