Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лютага 2023, 10:57

Лукашэнка: кожнае адкрыццё беларускіх вучоных становіцца часткай нацыянальнага здабытку

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожнае адкрыццё беларускіх вучоных становіцца часткай нацыянальнага здабытку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паважаныя сябры! Думаю, што атмасфера ў Палацы Незалежнасці сёння вельмі інтэлектуальная. Мы традыцыйна адзначаем Дзень беларускай навукі ўручэннем дыпломаў доктара навук, атэстатаў прафесара вучоным і навукова-педагагічным работнікам. Так, навука інтэрнацыянальная, яна належыць свету, ніхто з гэтым не спрачаецца. Яна прызначана служыць усяму чалавецтву. Але вы - вучоныя Беларусі, вы - беларускія вучоныя. Усе вашы незвычайныя ідэі і вялікія задумы для вас як дзіця, і нараджаюцца яны на гэтай зямлі. Кожнае адкрыццё становіцца часткай нашага нацыянальнага здабытку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў навуковых работнікаў з прысваеннем высокіх званняў, адзначыўшы, што яны зрабілі вялікі шлях, перш чым пераадолець гэту прафесійную планку. "Вялікая праца стаіць за кожным дыпломам і вашым атэстатам", - сказаў Прэзідэнт.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі