Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лютага 2019, 12:25

Лукашэнка: кнігавыданне застаецца візітнай карткай Беларусі

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і V Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу многіх гадоў гэты форум з'яўляецца значнай культурнай падзеяй у жыцці Беларусі, збіраючы вядомых публіцыстаў, пісьменнікаў і выдаўцоў з усяго свету, умацоўваючы прафесійныя і дзелавыя сувязі паміж імі. Кнігавыданне па-ранейшаму застаецца візітнай карткай нашай краіны, звязвае яе багатае гістарычнае мінулае і імкненне сучаснікаў да захавання і ўзбагачэння культурнай спадчыны папярэдніх пакаленняў", - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што гэта мерапрыемства будзе садзейнічаць папулярызацыі кнігі як асновы адукацыі і духоўнага развіцця, пошуку новых ідэй і ўзаемавыгадных кантактаў у гуманітарнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі