Фота РІА Навіны
9 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Кітай адназначна будзе з Расіяй, да гэтага трэба прывыкаць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Маскве амерыканскаму тэлеканалу NBC, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка дзяржавы спыталі, ці ёсць сімвалізм прысутнасці на парадзе ў Маскве Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
"У нас сапраўды адзінае меркаванне, адзіны парадак дня міжнародны. А тое, што Старшыня Сі Цзіньпін прыехаў на гэты парад, вы правільна бачыце. У гэтым не толькі сімвалізм. Гэта вельмі важна для будучага свету. Гэта сведчыць аб тым, што Кітай і Расія будуць развівацца і далей і ўмацоўваць свой саюз", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, у ЗША лічаць такі саюз небяспечным, бо яго немагчыма зламаць.
"І прыезд Сі Цзіньпіна ў Маскву сведчыць аб тым, што пры ўсёй акуратнасці, асцярожнасці ў палітыцы Кітай адназначна будзе з Расіяй. Да гэтага трэба прывыкаць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-