Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2021, 13:46

Лукашэнка - кіраўніцтву Польшчы: у нас нямала пражывае палякаў, але гэта нашы палякі, іх радзіма - Беларусь

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка нагадаў кіраўніцтву Польшчы, што этнічныя палякі, якія пражываюць у Беларусі, з'яўляюцца грамадзянамі сваёй краіны - Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па знешнепалітычнай тэматыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія ўзнімаюць польскае пытанне: "палякі, уціск...". Яшчэ раз хачу паўтарыць кіраўніцтву Польшчы: так, у нас нямала пражывае палякаў. Але гэта нашы палякі. Іх радзіма - Беларусь. Яны тут жылі, іх дзеці жывуць і будуць жыць. Хто хоча выехаць, - мы нікога не трымалі і трымаць не збіраемся. Але тыя, хто жыве ў нас, грамадзяне Беларусі, гэта - нашы палякі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што аналагічны падыход і ў адносінах да грамадзян іншых нацыянальнасцей: "Гэта нашы рускія, нашы ўкраінцы, яўрэі...".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што законную рэакцыю праваахоўных органаў на проціпраўную дзейнасць некаторых грамадзян Беларусі, якія называюць сябе палякамі, у Варшаве лічаць уціскам польскай нацыянальнай меншасці. "Але чамусьці ў нас некаторыя асобы ўспамінаюць пра свае нацыянальныя карані толькі тады, калі парушаюць закон, а не калі трэба зрабіць нешта карыснае для дзяржавы, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца. Няважна, хто яны - палякі, беларусы, рускія, яўрэі або ўкраінцы", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды адказна падыходзілі да захавання правоў усіх нацыянальных меншасцей і ганарацца міжэтнічным мірам у краіне. "Так яно будзе заўсёды. І рэлігійны, і міжэтнічны мір у Беларусі будзе захаваны чаго б гэта ні каштавала. Ніхто нас не штурхне на проціборства палякаў з беларусамі або рускімі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

"Больш таго, з польскім народам беларусаў аб'ядноўвае шматвяковая гісторыя. У нас няма неўрэгуляваных тэрытарыяльных і маёмасных прэтэнзій адзін да аднаго. Мы ніколі не ўспаміналі пра акупацыю Польшчай значнай часткі беларускай тэрыторыі ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Але, відаць, надышоў час вярнуцца да гэтай тэмы і дэталёва даследаваць яе з прыцягненнем гісторыкаў і палітолагаў, што ўжо, дарэчы, мы пачалі рабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі