Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2022, 13:31

Лукашэнка - кіраўнікам мясцовай вертыкалі: дайце эканоміку, а ўсё астатняе за мной

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады на ўважлівае стаўленне да людзей і патрабуе ўдзяліць прыярытэтную ўвагу пытанням эканамічнага развіцця. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца людзей, мы перажылі 2020 год. Я часта да гэтай праблемы звяртаюся. Гэта быў для нас добры ўрок. Вы ўсе былі на розных пасадах. Цяпер вы кіраўнікі сваіх раёнаў і абласцей. Не забудзьце гэтыя ўрокі. Не думайце, што усё ўціхамірылася. Дай бог прайсці нам вось гэты перыяд у нашым жыцці ціха і спакойна. У гэтым наша задача. Пройдзем, калі будзе працаваць эканоміка", - сказаў беларускі лідар.

"Як я часта гавару, вы, калі ласка, дайце мне эканоміку, каб людзі былі забяспечаны настолькі, наколькі трэба. Каб прадпрыемствы працавалі, рабочыя месцы былі. Усё астатняе за мной. Гэта ваша задача. Ну і вельмі ўважліва стаўцеся да людзей" , - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі