Аляксандр Лукашэнка
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня на нарадзе па пытаннях развіцця нацыянальнага кінематографа нагадаў дзеячам культуры аб падзеях 2020 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы ў цэлым аб прадстаўніках сферы культуры, кіраўнік дзяржавы нагадаў аб тым, як павялі сябе некаторыя з іх у 2020 годзе. "Чаго там граху таіць, ён (той год. - Заўвага БЕЛТА) паказаў, хто ёсць хто. І вы былі наперадзе. І што, калі б не вытрымалі ў 2020 годзе? Мы ваявалі б... Ды не ваявалі, нас не было б даўно! Вы бачыце, што ва Украіне творыцца. Нас тут не было б", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Эмоцыі, якія тады авалодалі некаторымі творчымі людзьмі, трэба было б прытрымаць у сабе, а не паддавацца ім, упэўнены Прэзідэнт. "Я не хачу вас усіх агулам абвінавачваць. Вы людзі эмацыянальныя, я таксама. Але эмоцыі часам трэба выкарыстоўваць на карысць справы. І хаваць іх далей да пары да часу. Не спяшайцеся. Куды вы спяшаецеся? Фільмы ствараць вы не спяшаецеся, а вось выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках - гэта вы маглі, і ўсіх "гвалтавалі" там", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-