ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лістапада 2019, 09:34

Лукашэнка: кінафестываль "Лістапад" займае асаблівае месца ў сучаснай культуры

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты маштабны і аўтарытэтны форум займае асаблівае месца ў сучаснай культуры не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. "Пастаянна развіваючыся, пашыраючы дыяпазон краін-удзельніц, ён застаецца верным сваім традыцыям, у аснове якіх ляжаць прынцыпы духоўнасці і гуманізму, - гаворыцца ў прывітанні. - Візітнай карткай фестывалю заўсёды былі і застаюцца высокі прафесіяналізм, імкненне да пазнання чалавечых каштоўнасцей, адкрыты і зацікаўлены дыялог творчай інтэлігенцыі, прызнаных майстроў і маладога пакалення".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне ў тым, што "Лістапад" у гэтым годзе чарговы раз стане сапраўдным святам для аматараў кіно і прымножыць колькасць сяброў і паклоннікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі