Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 кастрычніка 2018, 17:55

Лукашэнка: кібертэрарызм будзе не менш небяспечны, чым ядзерная зброя

31 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў недалёкім будучым кібертэрарызм будзе не менш небяспечны, чым ядзерная зброя. Аб гэтым ён заявіў сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што тры тыдні таму ў Мінску пад эгідай АБСЕ прайшла міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню па барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху. Яе ўдзельнікі сышліся на думцы, што, толькі выступіўшы адзіным фронтам, магчыма паспяхова процістаяць кібертэрарызму і іншым сучасным выклікам і пагрозам. "Кібертэрарызм, і гэта мы зразумеем літаральна ў бліжэйшыя год-два, будзе не менш небяспечны, чым ядзерная зброя", - упэўнены беларускі лідар.

"Беларусь гатова прыняць у сябе сумесную канферэнцыю ААН і АБСЕ па барацьбе з тэрарызмам і саміт па барацьбе з кіберзлачыннасцю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама прапанаваў падумаць над аднаўленнем пад эгідай АБСЕ дзейнасці "Групы мудрацоў" з ліку вядомых палітыкаў і аналітыкаў. "Іх задачай стане выпрацоўка рэкамендацый стратэгічнага характару па агульных пытаннях бяспекі на еўраатлантычнай і еўразійскай прасторах", - растлумачыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі