Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2019, 11:17

Лукашэнка казахстанцам: ведайце, што ў цэнтры Еўропы ёсць і ваша зямля

25 лістапада, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь ніколі не падвядзе Казахстан, заявіў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падагульняючы перагаворы, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў свайму казахстанскаму калегу за канструктыўны падыход і гатоўнасць прыкласці ўсе намаганні на карысць дзвюх краін і народаў.

"А казахстанскаму народу хачу сказаць: вы правільна зрабілі, што звязаліся з Беларуссю. Мы людзі абавязковыя, ніколі нікога не падводзілі і вас таксама ніколі не падвядзём. Ведайце, што там, у цэнтры Еўропы, ёсць і ваша зямля", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнікі дзяржаў правялі сёння ў Нур-Султане афіцыйныя перагаворы. Сустрэча двух лідараў прайшла ў вузкім і шырокім фарматах. Па выніках перагавораў бакі падпісалі пакет дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі