Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2018, 13:23

Лукашэнка: кантроль за спакоем на вуліцах Мінска трэба максімальна аўтаматызаваць

20 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з актывам Мінска даручыў максімальна аўтаматызаваць кантроль за спакоем на вуліцах сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што турысты традыцыйна адзначаюць бяспеку Мінска. Жыхары сталіцы, паводле яго слоў, і самі ведаюць, што могуць спакойна прагульвацца, вяртацца з работы або вучобы дадому ў любы час.

"Галоўнае, мы паступова павінны пераходзіць да больш сучасных, эфектыўных форм забеспячэння бяспекі, у тым ліку на аснове лічбавых тэхналогій. Наконт гэтага рашэнні мною прыняты ўжо. Трэба актыўней развіваць сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі, каб максімальна аўтаматызаваць кантроль за спакоем на вуліцах і не трымаць там лішніх супрацоўнікаў. Бяспека і далей павінна быць забяспечана на самым высокім узроўні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, Мінск, несумненна, мае патрэбу ў развіцці падзейнай прасторы. Яе ключавымі характарыстыкамі павінны стаць бесперапыннасць, убудаванасць у гарадское асяроддзе і сусветныя трэнды, а таксама даступнасць для розных катэгорый мінчан.

"Жыццё Мінска - гэта жыццё, круглы год насычанае мерапрыемствамі, якія арганічна дапаўняюць адно аднаго. Людзям спадабаліся, напрыклад, музычныя і культурныя вечары на плошчы Свабоды. Гэта трэба развіваць. Тбілісі, Львоў на джазе стварылі сабе новы твар, прымусілі гаварыць аб іх у свеце і прыцягнулі сотні тысяч турыстаў. Давайце актыўней выходзіць за сцены тэатраў, канцэртных залаў і стадыёнаў. Гарадскі ландшафт - гэта ж цудоўныя дэкарацыі для відовішчных мерапрыемстваў", - лічыць Прэзідэнт.

Аднак тое, што для людзей радасць і адпачынак, - для гарадскіх улад работа, канстатаваў ён. Асабліва гэта датычыцца падтрымання грамадскага парадку і бяспекі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Мінску за восем гадоў знізілася амаль у два разы. "Важна не рэгістрацыя, а іх рэальнае скарачэнне", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі