
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Аляксеем Бяспрозванных адзначыў асаблівую блізкасць Беларусі і гэтага расійскага рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калінінградцы - людзі нашы. Мы заўсёды пра гэта ведаем. Калі можна было б палічыць, колькі там беларусаў сярод расіян і іншых (але гэта немагчыма, я ніколі ў сваёй практыцы гэтага не рабіў), то там пераважная большасць, напэўна, была б беларусаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксей Бяспрозванных у сувязі з гэтым адзначыў, што толькі ў яго дэлегацыі тры члены ўрада Калінінградскай вобласці, якія нарадзіліся ў Беларусі. "Гістарычна мы разам, як брацкія народы, жылі і будзем жыць", - падкрэсліў ён.-0-