14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі знайсці правільную дарогу, у Беларусі будуць добрыя адносіны з Ізраілем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 студзеня, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Не ведаю, як Ярашэвічу (новы пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч. - Заўвага БЕЛТА) будзе працавацца ў Ізраілі, там няпроста будзе. Але калі ён знойдзе правільную дарогу, то з Ізраілем у нас таксама будуць добрыя адносіны, - перакананы Прэзідэнт. - Там ёсць шмат тых, хто не хацеў бы выбудоўваць з намі адносіны, але большасць людзей, якія цэняць і паважаюць Беларусь. І нашых жа там дастаткова, якія ў свой час выехалі, іх дзеці. Як там будаваць адносіны, я думаю, ты лепш за мяне ведаеш".-0-