Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2022, 15:30

Лукашэнка: калі Зяленскі не заключыць з Пуціным дагавор, то потым давядзецца падпісаць акт аб капітуляцыі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не заключыць з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным дагавор, то потым давядзецца падпісаць акт аб капітуляцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS, паведамляе БЕЛТА.

"Скажу вам упершыню галоўнае: Расія прапануе Украіне (Пуцін - Зяленскаму), я гэта абсалютна дакладна ведаю, абсалютна прымальны варыянт дагавора. І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэты дагавор", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму давядзецца на працягу невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён перакананы, што Расія ў гэтай вайне не прайграе. "У гэтым вы 100 працэнтаў перакананы таксама. Чым заканчваецца вайна ў выпадку перамогі аднаго з бакоў, Японія гэта ведае лепш, чым я", - заўважыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі