
22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Свету трэба пазбегнуць паўтарэння падзей Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 сакавіка на памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 80-й гадавіны хатынскай трагедыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ раз хачу паўтарыць усім вам і тым, хто мяне пачуе: прыходзьце сюды часцей, прыводзьце з сабой дзяцей - сваіх, суседзяў, іншых. Калі забудзем дарогу ў Хатынь - усё паўторыцца. Нам трэба гэтага пазбегнуць. Жыццё даражэйшае за ўсё, - падкрэсліў беларускі лідар. - Жывіце доўга. Шчасця вам, здароўя і дабрабыту. Гэта вельмі актуальна на гэтым кавалачку беларускай зямлі".-0-