ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 15:27

Лукашэнка: калі ў школе навядзём парадак, у нас і ў краіне будзе заўсёды парадак

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі ў школе будзе наведзены парадак, то і ў дзяржаве заўсёды будзе парадак. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў сёння ўвагу ў час размовы з удзельнікамі Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы зайшла размова аб навядзенні парадку ва ўстановах адукацыі, абнаўленні школьнага стандарту. У Аляксандра Лукашэнкі пацікавіліся, якія палажэнні ў гэтых стандартах адукацыі ён лічыць абавязковымі.

"Павінен быць парадак. Настаўнік павінен быць настаўнікам, а школа павінна быць храмам. Вось на гэтым будзе грунтавацца стандарт, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі ў школе навядзём парадак, у нас у дзяржаве будзе заўсёды парадак".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, беларускім школам не хапае арганізаванасці. "Вось чаго не хапае школе: школа павінна фарміраваць хаця б на сваёй тэрыторыі парадак, і гэта пойдзе ў грамадства. Зрабіце гэта - больш я ад вас нічога не прашу. А ўсё астатняе мы ўмеем", - рэзюмаваў ён.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка ў сваю чаргу заўважыў, што ў школьным стандарце неабходна ўдакладніць абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, уключаючы грамадскасць і бацькоў. "Школа - гэта адкрыты інстытут, мы ні ад каго не закрываемся, - растлумачыў ён. - Мы возьмем за аснову той стандарт, які ў нас да гэтага быў, і вызначым ключавыя пазіцыі. У тым ліку паглядзім на педагагічную этыку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі