Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2021, 15:47

Лукашэнка: калі ў нас не будзе гармоніі з прыродай, мы будзем нездаровыя, і дзеці будуць бедныя

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на важнасць экалогіі, каб забяспечыць добрыя ўмовы для жыцця і здароўя людзей. Таму ў краіне разгорнута кампанія па пашырэнні выкарыстання электраэнергіі ў розных сферах, уключаючы транспарт і ацяпленне памяшканняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, сустракаючыся ў Мінску з прадстаўнікамі працоўнага калектыву холдынга "Гарызонт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У кіраўніка дзяржавы пацікавіліся пытаннямі пераводу жыллёвага фонду на абаграванне электрычнасцю. Справа ў тым, што на "Гарызонце" наладзілі выпуск даступных і канкурэнтных электрычных воданагравальнікаў.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў гэтым напрамку ў краіне ўжо вядзецца работа, будуюцца новыя дамы з электраабагрэвам, электраплітамі. "Поўнасцю на электрычнасць пераводзім. І вы бачыце, што электрамабілі свае мы пачынаем ужо вырабляць. Не толькі купляць. Вельмі стымулюем", - адзначыў Прэзідэнт.

Акрамя таго, у сферы гарадскога транспарту ўжо актыўна выкарыстоўваюцца электробусы.

"У сваім пасланні (навагодні зварот. - Заўвага БЕЛТА) я электрамабілі згадваў, але галоўны пасыл быў, што Гасподзь нас, напэўна, каранавірусам і пакараў, што мы проста па-хамску ставімся да прыроды. Калі ў нас не будзе гармоніі з прыродай, мы будзем нездаровыя, і дзеці нашы будуць бедныя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў шэрагу еўрапейскіх краін ужо вызначаны тэрміны, калі з вуліц павінны знікнуць аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання. "У нас ёсць шанц раней гэта зрабіць, і мы гэта будзем рабіць", - упэўнены беларускі лідар.

Прэзідэнт растлумачыў, што ў гэтых мэтах у тым ліку будзе выкарыстоўвацца электраэнергія БелАЭС. Станцыя таксама дасць магчымасць значна сэканоміць на закупцы імпартнага прыроднага газу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі