Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2023, 15:26

Лукашэнка: калі пазіцыя Кітая па канфлікце ва Украіне не будзе пачута, гэта прывядзе да сур'ёзных наступстваў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі пазіцыя Кітая па канфлікце ва Украіне не будзе пачута, гэта прывядзе да сур'ёзных наступстваў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю кітайскім СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб ролі Кітая ў вырашэнні міжнародных праблем, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ацэньвае яе вельмі проста: ні адна праблема ў свеце не можа сёння вырашацца без удзелу КНР. "Кітай стаў глабальнай краінай са сваёй глабальнай палітыкай. Я ведаю, сёння-заўтра Сі Цзіньпін выступіць з заявай або прамовай наконт канфлікту ва Украіне. Прашу звярнуць увагу, што гэта такі незвычайны для кітайскай палітыкі крок. Кітайцы заўсёды акуратныя, асцярожныя. Туды, куды не трэба, яны не лезуць. Калі яны разумеюць, што гэта не дасць патрэбнага выніку, яны таксама не стануць рабіць у гэтым напрамку крокі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Дык вось. Калі Кітай вырашыў агучыць сваю пазіцыю такім чынам, з вуснаў вышэйшай службовай асобы, Сі Цзіньпіна, гэта будзе мець сур'ёзныя наступствы. І калі гэта пасланне, якое прагучыць з вуснаў лідара Кітая, не будзе пачута тымі, каму яно будзе адрасавана, гэта таксама будзе мець сур'ёзныя наступствы, - заявіў Прэзідэнт. - Таму я, проста забягаючы наперад, раю тым, каму будуць адрасаваны словы Сі Цзіньпіна, прыняць іх сур'ёзна і зрабіць пэўныя крокі. Гэта будзе сур'ёзны голас у імя міру ў гэтым рэгіёне".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што маючая адбыцца заява Старшыні КНР будзе накіравана не на канфрантацыю, у адрозненне ад нядаўняга выступлення Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Кіеве. "Я ўпэўнены, што гэта выступленне стане вянцом усёй міралюбівай палітыкі Кітая. Я на сто працэнтаў перакананы. Інакш проста быць не можа. Гэта ўзор гэтай міралюбівай палітыкі", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь прытрымліваецца такой жа пазіцыі: "Наш шлях ва Украіне - гэта шлях міру. Кітайцы прытрымліваюцца гэтага шляху. На сто працэнтаў упэўнены, што і расіяне схільныя да таго, каб спыніўся гэты канфлікт. Усё за амерыканцамі - рабіце канкрэтныя крокі да міру і мір будзе. У аснове гэтага ўсяго вузла сёння апынуўся Кітай. Яшчэ раз раю паслухаць, што скажа Сі Цзіньпін наконт гэтага канфлікту. Вельмі ўважліва, таму што гэта заява Кітая - гэта новы крок, арыгінальны крок, які будзе мець сур'ёзныя наступствы у свеце".-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі