Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: калі не будзе перашкод, расійскага рынку Беларусі хопіць назаўсёды

Прэзідэнт 13.12.2018 | 12:34
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць падтрымання ўзаемавыгадных і партнёрскіх адносін у пытанні ўзаемнага гандлю з Расіяй. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Расійскай Федэрацыі Артурам Парфенчыкавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы абазначыў гэту тэму ў адносінах да паставак беларускіх прадуктаў харчавання і супрацоўніцтва ў сферы АПК. "Нам ваш рынак выгадны. Таму што ён побач. Гэты рынак, можна нават сказаць, прэміяльны. І мы гатовы з вамі супрацоўнічаць. Але такім чынам, каб устаноўлены ў вас баланс не парушаць. Больш таго, мы вам дапамагаем і будзем дапамагаць, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, разумеючы, што мы сабе канкурэнцыю ствараем. Але ў брацкіх дзяржаў не павінна быць такога падыходу. Мы павінны дапамагаць", - сказаў беларускі лідар.

"Я абсалютна ўпэўнены, калі не будзе перашкод, нам расійскага рынку назаўсёды хопіць. Таму што Расіі ёсць што вырабляць, што карыстаецца попытам на сусветных рынках. Таму трэба замяшчаць гэту прадукцыю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў прыклад, што Кітай адмовіўся ад соі з ЗША, у сувязі з чым ёсць магчымасць для пашырэння экспартных паставак з Расіі. "Расія ўвесь свой экспарт можа забяспечыць за кошт Кітая. І па добрых цэнах. Якраз з Прэзідэнтам абмяркоўвалі гэту тэму. Давайце тады мы зоймемся якім-небудзь іншым прадуктам для сябе і для Расіі. Гэта значыць, разумна трэба падысці і збалансаваць усе гэтыя патокі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы гэта балансавалі, дагаворы заключалі, але не заўсёды выконвалі. Думаю, гэта пытанне перагавораў, і мы ўладзім гэтыя адносіны".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам часта можна чуць пра тое, што Расія закрывае пастаўкі той ці іншай беларускай прадукцыі. "Звычайная канкурэнцыя", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён дадаў, што Беларусь часам папракаюць і ў дэмпінгу на расійскім рынку - пастаўках больш таннай прадукцыі. "Я часта кіраўнікам Расіі гавару: вы скажыце, стварыце кампанію якую-небудзь буйную, і мы праз яе будзем пастаўляць на ўсю Расію. Мы вам пастаўляем за рубель, а вы прадавайце за 10, калі лічаце, што расіяне вельмі багатыя. Гэта значыць, тут проста ідзе нядобрасумленная канкурэнцыя. Справа абсалютна не ў якасці", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт у сувязі з гэтым адзначыў, што ў Беларусі з савецкага часу захаваны і нават узмоцнены ДАСТы. "Мы пачалі развіваць, цярпелі. Таму што ў вас былі нейкія тэхнічныя рэгламенты, а ў нас - ДАСТы, у нас натуральнае, а ў вас - з дабаўкамі. У вас танней з-за гэтага, а ў нас даражэй. І мы не маглі канкурыраваць пасля распаду Саюза на гэтых рынках, таму што насельніцтва было небагатае. Нам цяжка было канкурыраваць, таму што натуральнае даражэй каштавала, - расказаў Прэзідэнт. - Але я тады жорстка паставіў задачу: будзем цярпець, пагледзіце - праз два-тры гады сітуацыя зменіцца. Людзі не будуць увесь час беднымі і будуць схільныя нават за апошнія грошы купляць натуральнае. Так і адбылося".

Аляксандр Лукашэнка разам з гэтым звярнуў увагу, што раз ідзе атака адносна беларускай прадукцыі, пастаўлена задача дыверсіфікаваць рынкі. "Гэта аксіёма для любой дзяржавы. Нельга замыкацца нават на самую дружалюбную і брацкую дзяржаву - адзін рынак, не маючы іншых", - лічыць беларускі лідар.

У гэтым плане Беларусь імкнецца збалансаваць свой экспарт, каб пастаўляць прыкладна па трэці аб'ёмаў на расійскі рынак, у Еўрасаюз, іншыя краіны. "Калі Расія далей будзе праводзіць такую палітыку, мы, вядома, пойдзем на іншыя рынкі", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ЧЕ па фігурным катанні - 2019 Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні праходзіць з 21 па 27 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны".