ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 5 жніўня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2020, 19:52

Лукашэнка: калі мы пойдзем па навязаных сцэнарыях замежных лялечнікаў, то перастанем быць беларусамі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свет на мяжы змены эпох, якая зноў падзеліць яго гісторыю на да і пасля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі толькі мы пойдзем па навязаных сцэнарыях услед за тымі, кім кіруюць замежныя лялечнікі, перастанем быць беларусамі. Беларусамі, якія ў самы цяжкі час выходзілі пераможцамі. Беларусамі, якія заўсёды ставіліся з вялікай павагай да таго, што было зроблена папярэднікамі. Беларусамі, якія заўсёды абапіраліся на спрадвечныя традыцыі ў культурным, навуковым, вытворчым, палітычным і грамадскім жыцці краіны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што менавіта гэта пераемнасць зрабіла беларусаў незалежным народам, самадастатковым і самастойным у выбары свайго лёсу. "І сёння як ніколі мы павінны моцна трымаць у руках сваё мінулае, сучаснае і, галоўнае, будучае. Мы павінны захаваць суверэнітэт краіны, яе незалежнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, час ставіць беларускі народ перад новым выклікам - выклікам, які выпрабоўвае на трываласць многія дзяржавы, саюзы, а таксама дружалюбныя і эканамічныя адносіны паміж краінамі. "Свет на мяжы змены эпох, якая зноў падзеліць яго гісторыю на да і пасля. І кожны думаючы чалавек задаецца сёння пытаннем: якое месца ў геапалітычнай прасторы ў бліжэйшым будучым зойме Беларусь? Не будзе пытання "Хто мы?", а будзе адно пытанне: "Дзе мы, дзе наша месца?" Месца наша тут, і, чаго б нам ні каштавала, нам трэба адстаяць яго. Яно належыць ужо не столькі нам, колькі нашым дзецям", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сёння ў свеце ідзе жорсткая барацьба: за тэрыторыі, рэсурсы, рынкі збыту, гістарычную спадчыну і сферы ўплыву. "Мы ўпершыню за ўсю гісторыю незалежнасці знаходзімся пад прэсам беспрэцэдэнтнага інфармацыйнага націску. На коне бяспека людзей і суверэнітэт дзяржавы. Я кажу адкрыта і без двайных сэнсаў: праз месяц ужо мы будзем вызначаць лёс нашай краіны", - заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што праз месяц у краіне пройдуць прэзідэнцкія выбары, народ будзе вызначацца не столькі з кіраўніком дзяржавы, колькі з будучыняй краіны. "Мы з вамі пражылі разам чвэрць стагоддзя, як умелі, будавалі нашу Беларусь, як умелі, стваралі і гадавалі нашу моладзь, якая, на жаль, разнародная, але так было заўсёды. На яе крыўдзіцца няма чаго. Калі дзесьці яна не такая, значыць, не дапрацавалі мы, - сказаў Прэзідэнт. - У старэйшага, сярэдняга пакаленняў, тых, хто працуе, асноўная маса людзей правільна ацэньвае сітуацыю ў краіне. І я ўсё больш сустракаюся з людзьмі думаючымі, разумнымі, талковымі працаўнікамі, усё больш адчуваю нейкі жаль да сябе: што вось, Лукашэнка наш, ён з намі быў... Яны спрабуюць мяне ў чымсьці супакоіць. Дык вось я вам скажу галоўнае: я ўжо напрацаваўся, я ўжо наеўся гэтай прэзідэнцкай долі. Я ў гэтай прэзідэнцкай кампаніі не таму, што, учапіўшыся, трымаюся за гэта крэсла пасінелымі пальцамі. Я лепшыя гады свайго жыцця, як і многія з вас, аддаў будаўніцтву гэтай краіны. Як маглі, як мог, так і будавалі. Як аказалася, не горш за іншых. Галоўнае, мы пазбеглі войнаў, жывём у бяспечнай, спакойнай краіне, дзе кожны, хто мае дзіця, можа выйсці на вуліцу ў любы час сутак і быць спакойным. Нам зайздросцяць людзі з іншых краін: нашы браты-расіяне, украінцы. А мы жывём і не разумеем, як гэта нам дасталося. Гэта зрабілі мы з вамі".

"Вы павінны, як у народзе кажуць, узяць галаву ў рукі, падумаць і вырашыць пытанне. Лукашэнкі прыходзяць і адыходзяць, будуць іншыя. А жыццё на гэтым кавалку зямлі павінна прадаўжацца. Таму адкіньце ўсе эмоцыі. Сёння не да эмоцый, сёння гуляюць на вашых і маіх эмоцыях, выкарыстоўваюць так званыя новыя тэхналогіі, інтэрнэт і іншае. Мы павінны паказаць, што мы беларусы і добра разбіраемся ва ўсялякіх інтэрнэтаўскіх хітрыках. Мы павінны дастойна прайсці гэты перыяд, а вы павінны вызначыць, з кім будзеце далей жыць і як будзеце будаваць сваю суверэнную краіну для сваіх дзяцей", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі