Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2025, 10:00

Лукашэнка: калектыў Беларускага радыё з'яўляецца прадаўжальнікам лепшых традыцый айчыннага радыёвяшчання

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага радыё са 100-годдзем арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На працягу стагоддзя вы з'яўляецеся пазнаваемым голасам нашай Радзімы, нязменным эталонам і прадаўжальнікам лепшых традыцый айчыннага радыёвяшчання, аб'ядноўваючы, натхняючы і выхоўваючы сваёй творчасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што дзякуючы спалучэнню перадавых тэхналогій і журналісцкага майстэрства калектыў Беларускага радыё стварае сучасную культурную прастору краіны і ўмацоўваеце яе інфармацыйны суверэнітэт.

"Любімыя песні і правераныя часам перадачы, новыя праграмы і асаблівы каларыт гучання дапамагаюць Беларускаму радыё захоўваць сваю ўнікальнасць і заваёўваць сэрцы слухачоў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што прафесіяналізм, аб'ектыўнасць і адданасць справе дадуць магчымасць радыё і ў далейшым заставацца надзейнай крыніцай інфармацыі і верным спадарожнікам для мільёнаў беларусаў.

Беларускі лідар пажадаў ветэранам і работнікам Беларускага радыё здароўя, дабрабыту і прафесійнага даўгалецця, напоўненага яркімі ідэямі і паспяховымі праектамі.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі калектыву Беларускага радыё са 100-годдзем арганізацыі

Калектыву Беларускага радыё

Дарагія сябры!

Віншую вас са 100-годдзем Беларускага радыё.

На працягу стагоддзя вы з'яўляецеся пазнаваемым голасам нашай Радзімы, нязменным эталонам і прадаўжальнікам лепшых традыцый айчыннага радыёвяшчання, аб'ядноўваючы, натхняючы і выхоўваючы сваёй творчасцю.

Дзякуючы спалучэнню перадавых тэхналогій і журналісцкага майстэрства вы ствараеце сучасную культурную прастору краіны і ўмацоўваеце яе інфармацыйны суверэнітэт.

Любімыя песні і правераныя часам перадачы, новыя праграмы і асаблівы каларыт гучання дапамагаюць Беларускаму радыё захоўваць сваю ўнікальнасць і заваёўваць сэрцы слухачоў.

Перакананы, што прафесіяналізм, аб'ектыўнасць і адданасць справе дадуць магчымасць радыё і ў далейшым заставацца надзейнай крыніцай інфармацыі і верным спадарожнікам для мільёнаў беларусаў.

Жадаю ветэранам і работнікам Беларускага радыё здароўя, дабрабыту і прафесійнага даўгалецця, напоўненага яркімі ідэямі і паспяховымі праектамі.

Аляксандр Лукашэнка,
15 лістапада 2025 года.-0-
Беларускаму радыё - 100 гадоў
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі