Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2021, 15:44

Лукашэнка: каб захаваць Беларусь і яе незалежнасць, беларусам трэба яшчэ больш з'яднацца

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каб захаваць Беларусь, яе суверэнітэт і незалежнасць, беларусам трэба яшчэ больш з'яднацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 76-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікая Перамога - адна з самых грандыёзных падзей у гісторыі беларускага народа, а подзвіг нашых воінаў - сімвал мужнасці, патрыятызму і чалавечнасці. Прыклад з'яднанасці, дружбы і братэрства людзей розных перакананняў і веры. Невычэрпная крыніца магутнай стваральнай духоўнай энергіі, якая так неабходна нам сёння - у Год нашага адзінства", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў: каб захаваць Беларусь, яе суверэнітэт і незалежнасць, беларусам трэба самае простае - быць побач, з'яднацца. "Так, як гэта зрабілі савецкія воіны ў грозныя гады вайны і пасля яе, калі аднаўлялі разбураны і спалены дашчэнту вялікі бацькоўскі дом. Трэба ўсімі сіламі ўмацоўваць адзінства народа, каб нашы дзеці, унукі і праўнукі, свята захоўваючы гераічную спадчыну продкаў, заўсёды жылі і працавалі ў прыгожай, мірнай і абавязкова шчаслівай краіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі