ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2022, 10:15

Лукашэнка: Янка Купала сваімі творамі адкрываў нам прыгажосць роднай мовы і слаўную гісторыю краіны

Помнік Янку Купалу. Фота з архіва
Помнік Янку Купалу. Фота з архіва

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка беларускай і сусветнай літаратуры Янкі Купалы, з гэтай знамянальнай датай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Для многіх пакаленняў знакаміты Пясняр стаў пуцяводнай зоркай, прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне. Паэт, драматург, публіцыст, сваімі творамі ён адкрываў беларусам багацце і прыгажосць роднай мовы, хараство пейзажаў, слаўную гісторыю нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе, у Год гістарычнай памяці, мы зноў звяртаемся да купалаўскага слова як носьбіта высокай духоўнасці беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што прымеркаваныя да гэтай даты ўрачыстыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць раскрыццю новых яркіх літаратурных талентаў, умацаванню адзінства беларускага грамадства і далейшаму развіццю нацыянальнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі