Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2022, 12:54

Лукашэнка: якія санкцыі, усё прадаецца са свістам

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад прадстаўнікоў улады на ўсіх узроўнях добрасумленна адносіцца да сваіх абавязкаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Слухайце, якія санкцыі. Якія ў Беларусі санкцыі? Што нам перашкаджае сёння працаваць? Назавіце хоць адзін тавар, які мы не можам прадаць? Расія ўсё паглыне. За выключэннем дзвюх-трох пазіцый. Дык вазьміце гэтыя дзве-тры пазіцыі пад кантроль. Усё астатняе прадаецца са свістам, і па экспарце цэны шалёныя. Чаму вы ўсе туды і рвяцеся. Але не забывайце, што мы павінны накарміць сваіх 10 мільёнаў і 2 мільёны гасцей, якія да нас прыязджаюць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Другі варыянт - вайна. Паверце мне. Я не магу за ўсімі бегаць і ўвагорваць: рабіце тое, рабіце гэта. Рабіце добрасумленна сваю справу. Усё астатняе - маё. І мы ніколі ваяваць не будзем", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі