ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2021, 15:05

Лукашэнка: якія б ні былі ва Украіне прэзідэнты, у нас заўсёды былі добрыя адносіны

Фота з архіва
Фота з архіва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з народным дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам выказаўся аб сваіх адносінах з прэзідэнтамі Украіны, якія ўзначальвалі краіну ў розныя гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Карыстаючыся выпадкам, кіраўнік дзяржавы папрасіў Яўгена Шаўчэнку пры сустрэчы перадаць Пятру Парашэнку прывітанне: "Вельмі вас прасіў бы, якія б у нас ні былі адносіны, калі вы яго ўбачыце (напэўна, убачыце ў Вярхоўнай радзе), перадайце яму ад мяне прывітанне".

"Я Пятра Аляксеевіча бачу пастаянна ў зале", - адзначыў Яўген Шаўчэнка.

"Вы ведаеце, што якія б ні былі ва Украіне прэзідэнты (у нас разыходзіліся дыяметральна пазіцыі, погляды), але ў нас заўсёды былі добрыя адносіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што было па-рознаму. "І не трэба думаць, што Януковіч (экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. - Заўвага БЕЛТА) быў лепшым для мяне з прэзідэнтаў, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Не. Успомніце, як Януковіч забараніў палёт майго самалёта, калі чарнобыльская была канферэнцыя. На яго вельмі націснуў Захад, і ён запрасіў мяне, а потым адмовіўся прымаць мяне ва Украіне. Таму па-рознаму складвалася сітуацыя".

"Здавалася, з Віктарам Юшчанкам у нас наогул не складуцца адносіны. Нічога падобнага, у нас былі добрыя, вельмі добрыя адносіны. Я не гавару пра Леаніда Данілавіча Кучму", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама выказаўся адносна нядаўніх заяў у адрас беларускага боку першага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука: "Пра вашага першага прэзідэнта наогул гаварыць не хачу. Чалавек незразумела як сябе паводзіць, наогул не ведае мяне практычна (ну а Беларусь быццам бы для яго, савецкага чалавека, не чужая), дазваляе сабе такія выказванні. Не ведаю, навошта яму толькі гэта. У палітыцы ж вельмі важна: калі нешта робіш, то навошта. Вось я не разумею, навошта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі