Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 13:51

Лукашэнка: якасць нашага бізнесу намнога вышэйшая, чым у іншых постсавецкіх краінах

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць беларускага бізнесу намнога вышэйшая, чым у іншых постсавецкіх краінах. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бізнес, які гатовы сумленна працаваць на карысць краіны і народа, мы заўсёды падтрымлівалі і будзем падтрымліваць. Я неяк аналізаваў і заўважыў адну асаблівасць. Якасць нашага бізнесу намнога вышэйшая, чым у іншых постсавецкіх краінах. Сапраўдныя беларускія бізнесмены пачыналі з нуля, а не з прыватызацыі. І дасягнулі поспеху толькі сваім розумам, воляй і каласальнай працай. Такіх людзей я заўсёды паважаў і паважаю. Прыватны бізнес вырас, памацнеў і застанецца для Беларусі фактарам росту", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Работы ў краіне дастаткова. Структура беларускай эканомікі аб'ядноўвае мноства галін. З аднаго боку, нам дасталася шмат фінішных вытворчасцей, залежных ад імпарту сыравіны і камплектуючых, але з другога - гэта вельмі вялікія магчымасці для развіцця", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт паведаміў, што беларуская прамысловасць імпартуе камплектуючых больш як на $4 млрд у год. "Ніша для імпартазамяшчэння проста каласальная. Можна ствараць невялікія кампаніі, вырабляць гэтыя камплектуючыя на $4 млрд. У свеце сумесная работа або кааперацыя з прамысловымі гігантамі - мара любога малога і сярэдняга прадпрыемства. Усе змагаюцца за гарантаваныя заказы і магчымасць трапіць на канвеер, - падкрэсліў беларускі лідар. - Таму няма чаго скардзіцца на малую ёмістасць унутранага рынку. Лакалізацыя вытворчасці кампанентаў толькі на такіх заводах, як "БЕЛДЖЫ", МТЗ, БЕЛАЗ, ужо дасць вялікі эфект для бізнесу".

Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што "ёсць яшчэ патэнцыяльныя кластары ў дрэваапрацоўцы, дзе не хапае мэблевых і папяровых вытворчасцей, у лёгкай прамысловасці (скура і лён), па выпуску інавацыйных будаўнічых матэрыялаў і ў фармацэўтыцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі